Зажги свою звезду

Фальклорны ансамбль «Сеніцкія Пацешкі» быў створаны ў 2017 годзе настаўніцай «Сеніцкай сярэдняй школы №2» Суданавай-Люцко Вольгай Аляксандраўнай. «Сеніцкія Пацешкі» – гэта калектыў творчых, таленавітых дзяцей, якія з павагай ставяцца да традыцыйнай беларускай народнай творчасці і імкнуцца спасцігнуць мастацтва народных спеваў на прафесійным узроўні. Дзякуючы творчым намаганням удзельнікаў калектыву, ансамбль з’яўляецца пераможцам шматлікіх абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў.

З кожным годам пашыраецца рэпертуар калектыву, з’яўляюцца новыя ідэі для пастаноўкі нумароў. Наперадзе ў ансамбля шмат творчых задум і планаў, якія абавязкова здзейсняць таленавітыя ўдзельнікі калектыву, бо кожны з іх ідзе «з музыкай па жыцці».

поделиться в: